МАЙСТРУЕ НАВАГОДНІЯ ПАШТОЎКІ!!!
Не, не падпісвае тыя, што былі куплены ў Сталіцы, а выразае, клеіць, малюе... Па ўсім стале раскіданы рознакаляровыя стужкі, пацеркі, ільняныя ніткі, каляровая папера... У пакоі пах клею "Момант" і запалак... Кашака, карыстаючыся момантам (не тым, што клей, а тым, што імгненне =)- яна не наркаманка), грызець двухбаковую ліпкую стужку і раскідвае пацеркі...
Божа ж мой... Тут, здаецца, некаму амаль 25 год? Ці я памыляюся?..
- Location:на мяжы
- Mood:
creative - Music:Sade - No Ordinary Love
Праваслаўная царква трымаецца старога стылю вызначэння часу. Таму Новы год у яе выпадае на 14 студзеня, а каляды на 7-ае. Мы з вамі жывем па новым стылю, не звяртаючы ўвагі на пажаданні праваслаўнай царквы. Новы год у нас на 13 дзён раней, каляды - таксама. Па новым стылю каляды менавіта сёння.
Усіх хрысціян са святам!
...У старым нумары "Весніка БДМУ" знайшла вершык вельмі да тэмы.
Между осенью и небом - непонятная погода:
Кто-то сверху хочет снега и метели, кто-то нет;
Кто-то льет сырые слезы на увядшую природу,
Спорят, спорят, а предзимье длится много-много лет.
У людей – зонты и шляпы, грипп, простуды и ангины,
У врачей не протесниться и в «Новинках» толкотня,
На синоптиках, похоже, свет давно сошелся клином,
А моя душа сквозь пальцы убегает от меня.
Вспоминается учеба, Гиппократ и идеалы,
Мы мечтали быть как Данко и сгорать, светя другим;
Мы хотели сделать что-то, нам Вселенной было мало,
А теперь стихи и песни загрязнил угар и дым.
А теперь мечты не дальше холодильника, дивана,
Денег (лучше, если больше), выходных и сигарет,
А еще – чтоб за стеною не мешала спать Нирвана,
И чтоб утром в понедельник не был слишком ярким свет.
Может быть, весна смогла бы
Разбудить души остатки,
На сухие идеалы вылить молодости бред,
И шальные мысли снова сбросить в сердце, как взрывчатку,
Но холодное предзимье длится слишком много лет.
...Каляды ўжо хутка...
Вельмі хочацца, каб водар памяранцавых мандарынак поўніў пакой, на вакне скокала полымя свечкі і ціхенька дзінькалі званочкі...
І ўсё будзе добра...
- Location:у зіме...
- Mood:
hopeful - Music:Земфира - Небо Лондона
***
У канторы, якая аказвае розныя кампутарныя паслугі, старонка набору рускамоўнага тэксту каштуе 900 рублёў, а беларускамоўнага – 1200 )))
... не люблю Новы год апошнім часам... але чакаю...
- Mood:
discontent - Music:"Даже если мне хреново..улыбнусь и скажу что всё ок..."
Заклик да музыкау ды спевакоу: Ци можа хто зрабиць прыстойную музыку, ды кали так, то на яких умовах. Тае ж самае з вакалам. Для усих, акрамя "Чутны гоман..." пажаданы голас дзяцей ад 10 да 20 год. Зараз записваюцца миды з большай колькасьцю инструмантау.
Да гисторыкау: Патрэбна инфармацыя пра даты выхаду нумароу часаписа "Жыве Беларусь!" (№ 2-3, 4-5, 6, 7), ды патрэбны песьни Першага Штурмовага звязу, што были умешчаные у “Беларускай Менскае Газэце” (акрамя "Чуты гоман...") ды любыя узгадки пра месцы ды час спяваньня гэтых песьняу, инфармацыя пра тых хто складау музыку ды словы, бо у книзе Туронка ды ягоным интэрвью "Свабодзе" гэта инфармацыя разыходзицца. Таксама хацелася бачыць змест "Юнацкага спеуника".
- Mood:
depressed
Можна, канешне, было б спісаць гэта на заселую ў галовах постсавецкіх грамадзян памяць пра часы дэфіцыту. Але ж не толькі ў нас! У нямецкім супермаркеце пакупнікі пабіліся за апошнюю каляску для прадуктаў, у якасці зброі выступілі палка салямі і кавалак пармезану )).
Можа, людзей вабяць зніжкі і распродажы? На Захадзе – можа быць. У нас жа зніжкі маюць нейкі сэнс, калі набываецца нешта дарагое. А калі побач прадаюцца аднолькавыя мандарыны і людзі давяцца за тымі, якія танней на трыста рублёў... Хіба вагон тых мандарынаў купіць? Як па мне, дык трыста рублёў – занадта танны кошт за сапсаваны настрой.
Той радасны, ўзнёслы стан, у якім я спадзявалася сустрэць Каляды, дашчэнту знішчаны сённяшнім паходам па крамах. Страшна падумаць, што будзе перад Новым годам...
Малюнак адсюль: http://caricatura.ru/parad/popov_an

( далей на поўнач... )
- Location:амаль пад коўдрай
- Mood:
blank - Music:Sade - Kiss of Life
l_kupalinka_lКотофейская Машина открыла ваш истинный облик! ![]() Ты вредная кошка с упрямым характером. Впрочем, друзья могут беспрепятственно чесать тебя за ухом, ты это любишь.Какая ты кошка? |
( далей )
- Mood:
мурр
Раніцой - прыемны сюрпрыз у выглядзе найпушысцейшага, найчысцейшага сняжку, ружовага ў світальны час. А потым - сонейка, і сняжок гэты зіхціць і пераліваецца пад яго промнямі. І адразу настрой такі - святочны-святочны, радасны-радасны!
Іх прывозілі ў вясковае аддзяленне сувязі дзесьці напачатку снежня, аб чым хутка станавілася ўсім вядома. І вось, атрымаўшы ад бацькоў колькі рублёў дзеля такой важнай патрэбы, ідзеш “на пошту”, дзе табе прапануюць тоўсты стос гэтых самых паштовак, і ты праводзіш шчаслівыя хвіліны, перабіраючы іх і адкладаючы тое, што прыйшлося даспадобы. Каштавалі яны тады капейкі і на тыя рублі, што меліся ў кішэні, можна было купіць іх некалькі дзесяткаў. Для дарослых адрасатаў – больш стрыманыя і сур’ёзныя (з выявай навагодняй елкі, курантаў на Чырвонай плошчы, тройкі ліхіх даўгагрывых коней), а для дзяцей – вясёлыя і мілыя зарубінскія сюжэты (зайцы, вожыкі, вавёркі, Дзяды Марозы са Снягуркамі...)
А потым – не менш урачысты і адказны момант – падпісванне і адпраўка паштовак родным і сябрам. У той час было прынята віншаваць паштоўкамі (адпраўляючы іх праз пошту) нават суседзяў, да якіх было бліжэй дайсці, чым да той пошты, усю радню, якая жыла ў вёсцы, школьных сяброў... Ну, і канешне ж тых, хто жыў далёка
І такі самы стос паштовак прыходзіў у адказ. Было ў гэтым нешта такое кранальнае і цёплае... Гэтыя паштоўкі рупліва складаліся ў якую-небудзь прыгожую каробку (напрыклад, ад цукерак), а самыя-самыя ўдастойваліся вывешвання на сцяну, каб усе маглі імі любавацца.
Памятаю з тых часоў, што ў хатах людзей сталага веку, побач з абразамі (якія нікуды не зніклі за савецкім часам) і фотакарткамі ў рамках, часта віселі на сценах і паштоўкі - ад дзяцей, якіх занесла ў свет, ад радні, ад сяброў дзяцінства і маладосці.
Прайшло дваццаць год – і ўсё па-іншаму. Сучасныя паштоўкі – такія бліскучыя, з гатовымі ўжо віншаваннямі, але нейкія... напышлівыя і аднастайныя... не выклікаюць яны такога замілавання і радасці. Ды і купляецца іх зараз куды меней. Па-першае, дарагія... А па-другое, многія ў век мабільнікаў і Інтэрнэту лічаць гэта марнай тратай часу. Прасцей жа націснуць колькі кнопак.... Але, як звычайна, Новы год ператвараецца ў ганьбу мабільных аператараў, што не спраўляюцца з дзікай колькасцю эсэмэсак і званкоў.
Хаця - вось парадокс - дзякуючы таму ж Інтэрнэту старыя паштоўкі не зніклі, не расталі ў часе, і іх таксама можна даслаць сваім адрасатам, толькі ўжо ў новым – электронным выглядзе.
Вось гэтыя - напэўна адны з самых першых, якія я памятаю
( А вось тут - яшчэ трошкі паштовак з дзяцінства )
Д. Карнеги
з.ы. за нагадванне дзякуй Офе. Нагадваю астатнім!))

П.С. Спасибо
( внутри еще 2 снимка )
- Music:Мельница - Полнолуние
Наступны тыдзень - ён асаблівы... СОНЦАВАРОТ!!!
І я ўсё-ўсё паспею - і прыбраць хату, і ўпрыгожыць ялінку, і купіць падарункі... Бо Каляды ж!!!
Але гэты "нехта" згубіўся недзе ў зімовай завірусе... Альбо, не спяшаючыся, вандруе па алеях зімовага парка, у якім мы з сяброўкай сёння гулялі ў крыжыкі-нулікі на асфальце...
- Location:на мяжы...
- Mood:
indifferent


